Дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава звярнулася да беларусаў з нагоды ўвядзення ў школах новага патрыятычнага факультатыва «Мая Радзіма» для вучняў 5-7 класаў. Сярод тэмаў факультатыва – ідэалогія беларускай дзяржавы, а таксама паняцці «Радзіма», «Айчына», «сімвалы дзяржаўнасці», «дзяржаўная ўлада».
«Гэтая ініцыятыва – пагроза інтэлектуальнай свабодзе нашай моладзі. Рэжым Лукашэнкі імкнецца выкарыстаць гэты факультатыў як сродак ідэалагічнага выхавання, выдаючы яго за ініцыятыву па развіцці грамадзянска-патрыятычных каштоўнасцяў», – адзначыла дарадца.
Маргарыта Ворыхава заклікала вучняў ставіць пад сумнеў матэрыялы, распрацаваныя рэжымам, а бацькоў і настаўнікаў – дапамагаць дзецям мысліць крытычна і фармаваць уласныя меркаванні.