Беларуская лідарка і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі, Павел Латушка і Аліна Коўшык сустрэліся з амбасадарам ЗША ў Польшчы Маркам Бжэзінскім.
Бакі абмеркавалі вынікі Стратэгічнага дыялогу «Беларусь-ЗША» і наступныя крокі супрацоўніцтва, ключавым з якiх стане прызначэнне спецпасланніка ЗША па Беларусі.
Святлана Ціханоўская заклікала працягваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, прыватнага сектару, культурных ініцыятыў і незалежных медыя, падкрэсліўшы іх важнасць у барацьбе з прапагандай. Разам з гэтым лідарка прапанавала працягваць ціск на рэжым і закрываць шчыліны ў санкцыях.