• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дэмакратызацыя вышэйшай адукацыі Беларусі: праект каманды Офіса Святланы Ціханоўскай па адукацыі

    19 снежня, 2023

    У сучаснай беларускай адукацыі існуе шмат праблемаў: неэфектыўныя мадэлі кіравання, недасканалы змест навучальных праграмаў, тэхналагічная адсталасць. Скарачэнне міжнароднага акадэмічнага супрацоўніцтва, зніжэнне прафесійнага ўзроўню выкладчыкаў не дазваляюць нашай адукацыі адпавядаць патрабаванням часу.

    Відавочна, што сістэма патрабуе рэформаў – дэталёвых і шматступенных. Разумеючы гэта, па ініцыятыве каманды па адукацыі Офіса Святланы Ціханоўскай і пры ўдзеле Аб’яднанага Пераходнага Кабінета была арганізаваная група экспертаў і практыкаў у сферы адукацыі, якая распрацавала план дзеянняў – Дарожную мапу дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі.

    План, прапісаны ў дакуменце, дапаможа эфектыўна трансфармаваць сістэму вышэйшай адукацыі пасля дэмакратычнай змены ўлады ў краіне.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова адзначае: «Дэмакратызацыя сістэмы вышэйшай адукацыі ў Беларусі пачынаецца з нашай падрыхтоўкі да будучых рэформаў. Мы зацікаўленыя ў тым, каб кожны беларус далучыўся да супольнага абмеркавання Дарожнай мапы – адкрыта выказаў сваё меркаванне наконт гэтага дакумента, нешта параіў. Мы будзем радыя абгрунтаваным дапаўненням і практычным парадам па ўдасканаленні дакумента».

    Падрабязнасці пра дакумент вы можаце знайсці па спасылцы, а свае каментары, прапановы і крытыку даслаць у @AskOffice_Bot ці на пошту askoffice@tsikhanouskaya.org.

    Апошнія навіны