• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Выступленне Святланы Ціханоўскай на пасяджэнні Кансультатыўнай групы ЕС–Беларусь, 2023

    12 снежня, 2023

    «Паважаны Міхаэль Зіберт,

    Паважаныя члены Кансультатыўнай групы,

    Мае дарагія беларускія сябры,

    Я радая прысутнічаць сёння на другім пасяджэнні Кансультатыўнай групы ЕС-Беларусь. Мне сапраўды здаецца, быццам у гэтай залі я знаходжуся сярод сяброў. Сяброў, якія падзяляюць нашыя каштоўнасці і бачаць Беларусь як частку еўрапейскай супольнасці.

    Я хацела б выказаць сардэчную падзяку Міхаэлю Зіберту, Еўрапейскай службе знешніх сувязяў, Генеральнаму дырэктарату па пытаннях міграцыі і ўнутраных спраў, Генеральнаму дырэктарату па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовам аб пашырэнні і Аддзелу стратэгічных камунікацый за вашую нязменную палітыку і падтрымку свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі.

    У панядзелак тут, у Бруселю, я мела гонар сустрэцца з Вярхоўным прадстаўніком Барэлем. Ён запэўніў мяне, што ЕС працягне падтрымліваць дэмакратычную Беларусь. Гэта дае мне надзею на тое, што Беларусь застанецца ў цэнтры ўвагі ЕС.

    На сустрэчы з міністрамі замежных справаў краінаў ЕС я прапанавала двухадзіны падыход да Беларусі. З аднаго боку, трэба ізаляваць рэжым, а з другога – дапамагаць беларускаму народу. Я заклікала міністраў дапамагчы прыцягнуць рэжым да адказнасці, а таксама павысіць эфектыўнасць санкцыйнага ціску.

    На мінулым тыдні мы завяршылі стратэгічны дыялог з яшчэ адным нашым стратэгічным партнёрам – Злучанымі Штатамі. У выніку дыскусіяў у Вашынгтоне і сённяшніх кансультацыяў, я спадзяюся, нам удасца выпрацаваць адзіную стратэгію ў дачыненні да Беларусі і дзейнічаць разам.

    Сёння я хачу падрабязна абмеркаваць, як захаваць незалежнасць Беларусі, прыцягнуць улады да адказнасці за іх злачынствы і вызваліць палітычных зняволеных, асабліва тых, хто знаходзіцца ў цяжкім стане. Мы склалі «гуманітарны» спіс палітвязняў, якія павінныя быць вызваленыя неадкладна і безумоўна.

    Сёння нам трэба абмеркаваць пытанне аб мабільнасці людзей. Рэжым спрабуе пазбавіць людзей пашпартоў і дакументаў, зрабіць іх дэ-факта асобамі без грамадзянства. І нам неабходна комплекснае вырашэнне гэтага пытання. Гэта не толькі візы, але і віды на жыхарства, пашпарты замежніка, спрашчэнне легалізацыі для беларусаў.

    Я хачу выказаць падзяку Генеральнаму дырэктарату па пытаннях міграцыі і ўнутраных справаў за кансультацыі ў падрыхтоўцы новага беларускага пашпарта – сапраўды беспрэцэдэнтнага праекта, які, як мы спадзяемся, дазволіць беларусам пацвярджаць сваю асобу і часткова вырашыць праблему з пашпартамі. Мы знаходзімся падчас вырабаў узораў і хутка звернемся да вас з гэтым пытаннем.

    Яшчэ адна вельмі важная тэма – падтрымка незалежных СМІ. Трэба супрацьстаяць прапагандзе рэжыму і Расіі, а таксама даносіць пазітыўны парадак дня да тых, хто застаецца ўнутры Беларусі. ЕС вельмі шмат робіць для Беларусі, і нам трэба адкрыта пра гэта казаць.

    Беларусы ўважліва сочаць за Малдовай, Грузіяй і Украінай на іх шляху да еўрапейскай інтэграцыі. І сёння хацелася б абмеркаваць, як падтрымаць еўрапейскія памкненні беларусаў. Я разумею, што яшчэ рана казаць аб уступленні ў ЕС. Але ўжо можна рыхтаваць Пагадненне аб асацыяцыі, якое ў будучыні зможа падпісаць легітымны ўрад Беларусі. Я прапаную ўключыць падтрымку еўрапейскага выбару Беларусі ў студзеньскія Заключэнні Савета.

    Сумна было бачыць пустое крэсла на ўчорашняй міністэрскай сустрэчы Усходняга партнёрства. Я разумею, чаму вы вырашылі зрабіць гэта. Але, на мой погляд, значна мацнейшым сігналам салідарнасці было б запрасіць прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў заняць гэтае крэсла. Так наш народ быў бы пачуты і прадстаўлены.

    Дарагія сябры,

    Я разумею, што шлях да свабоды і дэмакратыі доўгі і цяжкі. Але давайце пройдзем гэты шлях разам. Свабодная Беларусь адпавядае стратэгічным інтарэсам Еўрапейскага саюза.

    Дзякуй вам за ўсё, што вы зрабілі для нас, і за ўсё, што вы яшчэ зробіце».

    Апошнія навіны