Беларуская лідарка выступіць з прамовай на адной з найбуйнейшых і ўплывовых Канферэнцый такога кшталту ў свеце. Мерапрыемства сабярэ каля 70 тысячаў удзельнікаў – прадстаўнікоў тэхналагічных кампаній і буйнога бізнесу, палітыкаў і журналістаў.
Падчас візіту беларуская лідарка сустрэнецца з прэм’ерам, міністрам абароны і дзяржаўным сакратаром Партугаліі, каб абмеркаваць падтрымку беларускага бізнесу за мяжой і механізмы ціску на рэжым. Святлана Ціханоўская будзе прысутнічаць на адкрыцці групы сяброў «За дэмакратычную Беларусь» у партугальскім Парламенце.
Таксама плануецца сустрэча з прадстаўнікамі беларускага бізнесу, арганізаваная ў супрацоўніцтве з Imaguru.