• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сустрэчы Святланы Ціханоўскай падчас візіту ў Вялікабрытанію

    19 кастрычніка, 2023

    З 16 па 18 кастрычніка Святлана Ціханоўская знаходзілася ў Лондане з працоўным візітам, дзе выступіла з «Вэстмінстэрскай лекцыяй», правяла брыфінг для амбасадараў 24 краінаў Еўрасаюзу, а таксама ўзяла ўдзел у беларуска-брытанскім Форуме.

    Былі праведзены сустрэчы з шэрагам брытанскіх палітыкаў. З кім яны былі і што на іх абмяркоўвалася чытайце далей.

    • Сустрэча с міністрам замежных справаў Вялікабрытаніі Джэймсам Клеверлі

    Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская прапанавала Вялікабрытаніі прызначыць прадстаўніка для кантактаў з дэмакратычнай Беларуссю.

    Абмеркавалі і санкцыйную палітыку, асобна – санкцыі супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, і падтрымку спартоўцаў, якія выказаліся супраць рэжыму і вайны.

    • Сустрэча з ценявым міністрам замежных справаў Вялікабрытаніі Дэвідам Лэмі

    Была абмеркавана сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі і дзеянні па іх вызваленні, а таксама падымаліся пытанні санкцыйнай палітыкі, падтрымкі грамадзянскай супольнасці і рэпрэсаваных.

    • Сустрэча з міністрам па правах чалавека Вялікабрытаніі лордам Ахмадам Уімблданскім

    На сустрэчы абмяркоўвалі крокі па вызваленні палітвязняў і прыцягненні рэжыму да адказнасці праз Міжнародны крымінальны суд. Таксама Святлана Ціханоўская падняла пытанне юрыдычнай падтрымкі беларусаў у выгнанні, і сказала пра падтрымку праваабаронцаў і рэпрэсаваных.

    • Сустрэча з дэпутаткай брытанскага Парламента Вэндзі Мортан, былой брытанскай міністаркай па Еўропе

    Абмеркавалі неабходнасць скаардынаванай стратэгіі па Беларусі, падтрымку незалежных медыяў і прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці. У размове Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што беларусы працягваюць барацьбу і не спыняцца, пакуль не пройдуць сапраўдныя свабодныя выбары.

    • Сустрэча з Тэрэзай Мэй, адной з лідарак Кансерватыўнай партыі

    Бакі абмеркавалі расійскую прысутнасць у Беларусі і крытычную сітуацыю з палітвязнямі. Беларуская лідарка выказала спадзяванне на парламенцкую падтрымку новай і рашучай стратэгіі па Беларусі, якая павінна адрозніваць рэжым і беларусаў.

    • Сустрэча з ценявым міністрам абароны Вялікабрытаніі Люкам Полардам

    На сустрэчы абмяркоўвалі палітыку Вялікабрытаніі па Беларусі, эфектыўнасць санкцыяў і механізмы прыцягнення рэжыму да адказнасці.

    Таксама падымалася тэма пагрозы незалежнасці з боку Расіі і захады, якія можа прыняць Вялікабрытанія, каб не дапусціць паглынання Беларусі.

    • Сустрэча з членамі Палаты абшчын і Палаты лордаў Вялікабрытаніі

    Святлана ЦІханоўская заклікала зрабіць Беларусь адным з прыярытэтаў брытанскай палітыкі і падтрымаць дэмакратычныя сілы на міжнароднай арэне. Абмяркоўваліся крокі па вызваленні палітвязняў, падтрымка рэпрэсаваных і тых беларусаў, якія жывуць у Вялікабрытаніі.

    • Сустрэча з беларусамі Лондана

    Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам за арганізацыю беларуска-брытанскага Форуму. Падчас сустрэчы яна распавяла пра працу Офіса, Аб’яднанага Пераходнага Кабінету і дэмакратычных сілаў. Падзялілася апошнімі навінамі па працы над пашпартам новай Беларусі і адказала на пытанні.

    Апошнія навіны