• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла на беларуска-брытанскім Форуме, арганізаваным беларусамі ў Лондане

    18 кастрычніка, 2023

    Форум прысвечаны брытанскай палітыцы ў дачыненні да Беларусі і крокам, як зрабіць яе больш эфектыўнай. На пачатку свайго выступу беларуская лідарка акрэсліла кола рэальных праблемаў:

    «Санкцыі не працуюць з-за шчылін і не кантралююцца ў дастатковай ступені. Усё яшчэ не распачата ніводнага расследавання злачынстваў Лукашэнкі. Нават шчодрай дапамогі незалежным СМІ недастаткова, каб супрацьстаяць вялізнай прапагандысцкай машыне Пуціна і Лукашэнкі. На жаль, многія заявы салідарнасці застаюцца дэкларацыямі і не суправаджаюцца практычнымі крокамі».

    Святлана Ціханоўская падзялілася бачаннем таго, як зрабіць палітыку Вялікабрытаніі па Беларусі больш эфектыўнай:

    1) актыўна падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і рэпрэсаваных;
    2) дамагчыся ордэра на арышт Лукашэнкі і рэальных кейсаў прыцягнення рэжыму да адказнасці;
    3) трымаць пытанне Беларусі на міжнароднай павестцы дня;
    4) прызначыць спецпрадстаўніка Вялікабрытаніі па пытаннях Беларусі;
    5) закрыць шчыліны ў санкцыях.

    Таксама Ціханоўская распавяла пра працу над праектам пашпарта новай Беларусі і заклікала Вялікабрытанію падтрымаць ініцыятыву.

    Апошнія навіны