Форум прысвечаны брытанскай палітыцы ў дачыненні да Беларусі і крокам, як зрабіць яе больш эфектыўнай. На пачатку свайго выступу беларуская лідарка акрэсліла кола рэальных праблемаў:
«Санкцыі не працуюць з-за шчылін і не кантралююцца ў дастатковай ступені. Усё яшчэ не распачата ніводнага расследавання злачынстваў Лукашэнкі. Нават шчодрай дапамогі незалежным СМІ недастаткова, каб супрацьстаяць вялізнай прапагандысцкай машыне Пуціна і Лукашэнкі. На жаль, многія заявы салідарнасці застаюцца дэкларацыямі і не суправаджаюцца практычнымі крокамі».
Святлана Ціханоўская падзялілася бачаннем таго, як зрабіць палітыку Вялікабрытаніі па Беларусі больш эфектыўнай:
1) актыўна падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і рэпрэсаваных;
2) дамагчыся ордэра на арышт Лукашэнкі і рэальных кейсаў прыцягнення рэжыму да адказнасці;
3) трымаць пытанне Беларусі на міжнароднай павестцы дня;
4) прызначыць спецпрадстаўніка Вялікабрытаніі па пытаннях Беларусі;
5) закрыць шчыліны ў санкцыях.
Таксама Ціханоўская распавяла пра працу над праектам пашпарта новай Беларусі і заклікала Вялікабрытанію падтрымаць ініцыятыву.