Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў падчас выступу ў Каардынацыйнай Радзе:
«Я толькі магу ўявіць, як цяжка працягваць працу ва ўмовах тэрору. Як жыць, калі кожную раніцу чакаеш візіт ГУБАЗіКа. Але я прашу вас не апускаць рукі. Выкарыстоўвайце гэты час для самаразвіцця. Ёсць шмат магчымасцяў для самаадукацыі. Знаходзьце бяспечныя формы дэманстрацыі сваёй нязгоды. Шукайце аднадумцаў. Захоўвайце баявы дух».