• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Як прайшоў працоўны візіт Анатоля Лябедзькі ў Кракаў?

    28 верасня, 2023

    25-27 верасня дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька наведаў Кракаў з рабочым візітам.

    Анатоль сустрэўся з кіраўніком камісіі па міжнародных пытаннях Сенату Польшчы і даўнім сябрам дэмакратычнай Беларусі Богданам Кліхам і беларускім палітыкам і эканамістам Яраславам Раманчуком. У выніку сустрэчы яны дамовіліся аб супрацы, каб:

    – стварыць дэпутатскую групу па Беларусі ў мясцовым самакіраванні Кракава;
    – арганізаваць стажыроўкі для маладых беларусаў;
    – падрыхтаваць праекты законаў для новай Беларусі.

    «Стварэнне груп па Беларусі ў мясцовых самакіраваннях можа дапамагчы людзям, якія бягуць з краіны праз рэпрэсіі і хочуць вырашыць пытанне легалізацыі, знайсці працу і далучыцца да суполкі беларусаў», – пракаментаваў Анатоль Лябедзька.

    Ён таксама паўдзельнічаў у круглым стале «Уступленне Беларусі ў ЕС: мроя альбо рэальнасць. Палітычны і эканамічны складнік пытання» разам з прадстаўнікамі беларускай дыяспары Кракава. Дарадца па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве адзначыў, што ўдзельнікі круглага стала сфармулявалі канкрэтныя прапановы дзеянняў для вырашэння праблем беларусаў Кракава.

    Больш інфармацыі пра працу Анатоля Лябедзькі вы знойдзеце па гэтай спасылцы: https://t.me/parlamentbel.

    Апошнія навіны