Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава сустрэлася са студэнтамі Каледжа Еўропы.
«Разам са студэнтамі, якія вывучаюць беларускі кантэкст, мы абмеркавалі сітуацыю ў нашай краіне. Праблемы, з якімі сутыкаецца беларуская моладзь, і шляхі да іх вырашэння. Структуру дэмакратычных сілаў, якія адыгрываюць вырашальную ролю ў фармаванні будучыні Беларусі. Я распавяла пра падыходы, якія выкарыстоўваюць беларускія актывісты і моладзевыя арганізацыі, каб адстойваць правы беларусаў.
У Каледжы Еўропы адкрыты магістарскія праграмы для беларусаў і ёсць магчымасць атрымаць стыпендыю. Гэта шанец атрымаць каштоўныя веды і навыкі, якія будуць патрэбныя ў новай Беларусі.
Больш падрабязна аб праграмах і магчымасцях можна даведацца па спасылцы: https://www.coleurope.eu/.