Сёння ў Варшаве праходзіць III Беларускі бізнес-форум, арганізаваны Асацыяцыі беларускага бізнеса за мяжой АВВА. Беларуская лідарка звярнулася да ўдзельнікаў:
«Вельмі важна захоўваць добрае імя беларускага бізнесу ў свеце. Яно павінна асацыявацца з празрыстасцю, сумленнасцю, крэатыўнасцю. Гэта якраз тыя каштоўнасці, якія мы з вамі павінны прынесці ў Беларусь пасля таго, як адбудзецца палітычная трансфармацыя.
Вымушана апынуўшыся за мяжой, беларусы засталіся такія ж творчыя, ініцыятыўныя і працавітыя. Таму я не баюся, што беларускія бізнесоўцы згубяцца ў свеце. Наадварот, веру, што яны будуць квітнець, падтрымліваць наш дэмакратычны рух і грамадзянскую супольнасць».