• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Анатоль Лябедзька прапанаваў Еўрасаюзу стварыць фонд для падтрымкі палітзняволеных

    15 верасня, 2023

    13 верасня ў Еўрапарламенце прайшла Канферэнцыя Каліноўскага з удзелам прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і дэпутатаў Еўрапарламента.

    Падчас канферэнцыі дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька прапанаваў Еўрапарламенту і Еўрасаюзу стварыць фонд, са сродкаў якога беларускія палітзняволеныя маглі б атрымліваць фінансавую падтрымку.

    Ён таксама агучыў прапанову выкарыстоўваць інфраструктуру некаторых еўрапейскіх краін для аздараўлення дзяцей з рэгіёнаў Чарнобыля, для рэабілітацыі вызваленых палітвязняў і іх сем'яў.

    Больш падрабязную інфармацыю пра працу дарадцы па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве вы можаце знайсці па гэтай спасылцы: https://t.me/parlamentbel.

    Апошнія навіны