• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Анатоль Лябедзька прыняў удзел у Палітычнай Асамблеі Еўрапейскай народнай партыі

    11 верасня, 2023

    У рамках Палітычнай Асамблеі Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) была праведзена асобная дыскусія па Беларусі. У ёй удзельнічалі Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП), Рух «За свабоду» і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД). 

    У выніку Асамблеі, у сваім прэс-рэлізе Еўрапейская народная партыя падтрымала Рэзалюцыю «Аб сяброўстве Беларусі ў ЕС», прынятую на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве. 

    Анатоль Лябедзька, прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве, адзначыў: «Еўрапейская народная партыя – гэта самая буйная і ўплывовая палітычная сіла ў Еўропе. Чальцы ЕНП узначальваюць 20 урадаў краін ЕС і шэсць урадаў краін, якія не ўваходзяць у ЕС. Падтрымка ЕНП Рэзалюцыі «Аб сяброўстве Беларусі ў ЕС» – гэта пакуль толькі першы, але вельмі важны крок. Цяпер шмат што залежыць ад нас».

    Апошнія навіны