• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікала прэм’ер-міністра Швецыі Ульфа Крыстэрсана падтрымаць еўрапейскую перспектыву для Беларусі і праект новага пашпарту

    11 верасня, 2023

    На сустрэчы абмеркавалі апошні ўказ Лукашэнкі аб пазбаўленні беларусаў магчымасці абменьваць пашпарт у дыпламатычных прадстаўніцтвах. Ціханоўская папрасіла прэмʼера знайсці рашэнне, якое дапаможа беларусам вырашыць пытанні з легалізацыяй. Таксама яна распавяла пра праект пашпарта новай Беларусі і заклікала Швецыю падтрымаць гэтую ініцыятыву.

    Прэмʼер сказаў, што Швецыя і надалей будзе падтрымліваць дэмакратычную Беларусь. Абмеркавалі ўдзел дэмакратычнай Беларусі ў міжнародных арганізацыях і еўрапейскую перспектыву для нашай краіны. «Не павінна быць палітыкі пустога крэсла. Голас беларусаў павінны чуць», – адзначыла Ціханоўская.

    Беларуская лідарка папрасіла Крыстэрсана падтрымліваць праграмы рэабілітацыі палітвязняў, незалежныя медыі і культурніцкія праекты.

    Апошнія навіны