Сёння Офіс Святланы Ціханоўскай у Вільнюсе наведалі прадстаўнікі АВВА, BEROC і Imaguru – найбуйнейшых беларускіх арганізацый, якія займаюцца падтрымкай і даследваннем прыватнага беларускага бізнэсу.
На сустрэчы абмеркавалі праблемы беларускага бізнэсу, якія зараз існуюць у розных краінах, а таксама ўнутры Беларусі. Дамовіліся аб супрацы, каб скаардынаваць намаганні па падтрымцы прыватнага бізнэсу.