У Дзень ведаў Святлана Ціханоўская звярнулася да настаўнікаў, бацькоў і школьнікаў:
«Паважаныя настаўнікі! Цяпер у Беларусі быць сумленным настаўнікам – сапраўдны подзвіг. І кожны дзень вы здзяйсняеце яго, нягледзячы на ціск сістэмы. Вы вучыце дзяцей думаць і выказваць свой пункт гледжання. Стараецеся разгледзець здольнасці і таленты ў кожным дзіцяці. Я дзякую вам за стойкасць і прашу – не здавайцеся.
Мамы і таты, вы – мае героі! Я ўяўляю, з якімі складанасцямі ў адукацыі дзяцей вам даводзіцца сутыкацца. Не хавайце праўду. Нават маленькія дзеці здольныя зразумець, што тое, што адбываецца вакол – гэта ненармальна.
Дарагія вучні! Я рада таму, што ў краіне з'яўляецца новае пакаленне беларусаў, якія не вераць прапагандыстам і не церпяць дыскрымінацыі па грамадзянскай пазіцыі, знешнасці, гендару альбо рэлігіі. Памятайце: гэта вам вырашаць, якой павінна быць краіна і якім павінен быць свет вакол вас».