Ціханоўская і міністар Асмані абмеркавалі імплементацыю Маскоўскага механізму АБСЕ па Беларусі. Палітыкі прыйшлі да высновы, што неабходна даць ацэнку яго выкананню і патрэбныя крокі па яго практычнай рэалізацыі.
Падчас сустрэчы Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з палітычнымі вязнямі – што многіх трымаюць у нечалавечых умовах і ў ізаляцыі. Ціханоўская прапанавала, каб Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ не спыняла спробаў атрымаць доступ да вязняў у турмах і патрабавала неадкладнага вызвалення ўсіх арыштаваных па палітычных матывах.
Таксама гаварылі пра «выбары» 2024 года. Ціханоўская падкрэсліла, што выбары, калі яны адбудуцца, будуць «фарсам і імітацыяй». Яна адзначыла, што пры Лукашэнку немагчыма правядзенне свабодных выбараў, і АБСЕ павінна даць гэтаму адпаведную ацэнку.
Ціханоўская прапанавала паставіць Беларусь на парадак дня падчас Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым развіцці, якая адбудзецца на пачатку кастрычніка ў Варшаве, а таксама на парадак дня Канферэнцыі ў Скоп'е напрыканцы года. Ціханоўская прапанавала АБСЕ зрабіць асобную дыскусію па ролі Расіі ў падаўленні беларускай ідэнтычнасці.
Сёння АБСЕ перажывае арганізацыйны крызіс, выкліканы блакаваннем дэлегацыямі Расіі і рэжыму Лукашэнкі старшынства Эстоніі, якое павінна было адбыцца ў 2024 годзе. Рашэнні ў АБСЕ прымаюцца кансэнсусам.