На Канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» Святлана Ціханоўская прызначыла Маргарыту Ворыхаву сваёй дарадцай па моладзевай палітыцы і студэнцтве. Акрамя гэтага, Маргарыта з’яўляецца прэзідэнткай моладзевай арганізацыі «РАДА» і прадстаўляе Беларусь у Кантактнай групе Рады Еўропы і ў Кансультатыўнай групе з Еўрасаюзам. У гэтым відэа яна агучыла асноўныя кірункі працы і распавяла пра планы:
«На сваёй пасадзе я планую займацца аб’яднаннем моладзевых ініцыятываў і арганізацый, актывістаў і актывістак, студэнтаў і студэнтак у адзіную салідарную супольнасць. Разам з вамі я планую распрацаваць стратэгію, дзе ў моладзі будзе замацаванае месца на найвышэйшых пасадах прыняцця рашэнняў».
Калі ў вас ёсць пытанні, ідэі ці прапановы – пішыце іх у інстаграм Маргарыты.