• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Еўрапейскі выбар, салідарнасць з Украінай, дэмакратычная стратэгія і непрызнанне рэжымных выбараў 2024 года — дакументы Канферэнцыі Новая Беларусь 2023

    10 жніўня, 2023

    На канферэнцыі Новай Беларусі дэмакратычныя сілы прынялі чатыры дакументы.

    «Дэкларацыя аб сяброўстве Беларусі ў Еўрапейскім саюзе» дэкларуе геапалітычны выбар краіны і заахвочвае дэмсілы да супрацоўніцтва з Еўрасаюзам у разнастайных галінах.

    «Рэзалюцыя дэмакратычных сілаў Беларусі пра салідарнасць з народам Украіны» – маніфест падтрымкі ўкраінскаму народу ў змаганні з пуцінскай Расіяй і асуджэння рэжыму Лукашэнкі як саўдзельніка агрэсіі.

    «Палітычная дэкларацыя дэмакратычных сілаў Беларусі» акрэслівае ключавыя пункты стратэгічнай працы, якая павінна прывесці да дэмакратычных зменаў у Рэспубліцы.

    «Заява аб выбарах 2024 года» заклікае грамадзянаў Беларусі не ўдзельнічаць у кампаніі, зладжанай рэжымам, а міжнародную супольнасць – не прызнаваць яе вынікі.

    Адзначым, што ўсе матэрыялы прайшлі распрацоўку на круглым стале дэмсілаў напярэдадні канферэнцыі «Новая Беларусь 2023».

    Апошнія навіны