У гэты дзень мы разам выбралі, што хочам жыць у вольнай краіне, дзе шануюць адно аднаго, дзе галоўны скарб – гэта людзі і кожны мае права выказацца. Гэты дзень аб’яднаў сотні тысячаў беларусаў і мы дагэтуль адданыя гэтаму выбару.
Разам мы можам шмат – дык давайце зробім так, каб наш голас стаў яшчэ гучнейшым па ўсім свеце.
- Беларусы замежжа – арганізоўвайце акцыі ў сваіх гарадах. Дасылайце інфармацыю пра гэта на нашую мапу – так да вас можа далучыцца больш людзей. Вывешвайце сцягі, ахвяруйце грошы ці напішыце лісты палітвязням.
- Беларусы ў краіне – напішыце ідэю для плаката, з якім беларусы замежжа выйдуць на акцыі салідарнасці. Падтрымлівайце ўсё беларускае – слухайце музыку ці падкасты, глядзіце фільмы ці ютуб-ролікі, чытайце кнігі ці навіны.
Больш інфармацыі пра тое, што рабіць у Дзень салідарнасці – шукайце на сайце: https://standwithbelarus.org/