• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі і наступствы гэтага для рэгіянальнай бяспекі». Учора Святлана Ціханоўская правяла другі сайд-івэнт па Беларусі падчас Саміту НАТА ў Вільні

    13 ліпеня, 2023

    Беларуская лідарка пачала свой выступ з аповеду пра смерць палітзняволенага Алеся Пушкіна. 

    Датычна размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі Ціханоўская падкрэсліла, што:

    «Размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі – гэта не толькі ўнутранае пытанне, але і пагроза глабальнай бяспецы. На жаль, рэакцыя міжнароднай супольнасці на гэтую пагрозу недастатковая».

    Яна прапанавала склікаць Раду бяспекі ААН, узняць пытанне на Генасамблеі ААН і ўвесці санкцыі супраць Расіі за размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі. 

    «Спадзяемся, што разам з украінцамі мы здабудзем свабоду і пазбавімся ад расійскіх кіпцюроў. Ніякая зброя не можа забіць нашае жаданне быць свабоднымі», – адзначыла Святлана Ціханоўская. 

    Падчас сайд-івэнту выступілі былы намеснік дзяржсакратара ЗША, дырэктар Еўразійскага цэнтра Атлантычнай Рады, старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дыпламаты і эксперты.

    Апошнія навіны