• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падтрымка медыя і ЕГУ, прыцягненне рэжыму да адказнасці: Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Ісландыі

    11 ліпеня, 2023

    Беларуская лідарка прыняла міністарку замежных справаў Ісландыі Тордзіс Гільфадоцір у сваім офісе ў Вільні. Ціханоўская распавяла пра катастрафічную сітуацыю з беларускімі палітвязнямі і неабходнасць скаардынаванай стратэгіі міжнароднай супольнасці па іх вызваленні. Падчас сустрэчы гаварылі пра пагрозы беларускай незалежнасці, паглынанне Беларусі Расіяй і прыцягненне рэжыму да адказнасці праз міжнародныя механізмы і суды.

    Міністарка запэўніла Святлану Ціханоўскую, што Ісландыя працягне падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці. У прыватнасці Ісландыя працягне падтрымку незалежных медыя і Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта ў Вільні. 

    «Я вельмі ўдзячная міністарцы за ўсю падтрымку, якую дае нам Ісландыя. Ісландыя – гэта прыклад, як шмат можа зрабіць нават адна краіна. Я ўдзячная міністарцы за запрашэнне дэмакратычнай Беларусі паўдзельнічаць у Саміце Рады Еўропы, за падтрымку кожнай нашай ініцыятывы на міжнароднай арэне», – адзначыла Ціханоўская.

    Апошнія навіны