• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Візы, група сяброў Беларусі, падтрымка для добраахвотнікаў. Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Італію

    08 ліпеня, 2023

    5-7 ліпеня Святлана Ціханоўская наведвала Рым, дзе сустрэлася з прэм’ер-міністаркай, міністрам замежных справаў, дэпутатамі і віцэ-спікерамі Парламента, прафсаюзамі, экспертнай супольнасцю і медыя.

    На сустрэчах абмяркоўвалі размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі, стратэгію па вызваленні палітвязняў, санкцыі і ізаляцыю рэжыму, надыходзячы Саміт НАТА, выдачу Італіяй візаў, падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя.

    • Вынікі візіту – коратка:

    – Прэм’ерка Джорджа Мелоні прыняла Святлану Ціханоўскую ў сваёй рэзідэнцыі. Гэта першы прыём у Італіі на такім высокім узроўні. Таксама гэта важны сігнал салідарнасці і падтрымкі дэмакратычнай і незалежнай Беларусі. 
    – У Парламенце Італіі створаная група «За дэмакратычную Беларусь», куды ўвайшлі 38 дэпутатаў. Гэта самая вялікая парламенцкая група. Яна будзе лабіяваць пытанне Беларусі, праводзіць сустрэчы з беларускімі палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, рэпрэсаванымі, прапаноўваць рэзалюцыі і фармаваць палітычныя пазіцыі па Беларусі. Таксама сябры групы возьмуць апякунства над палітвязнямі.
    Італія працягне выдачу візаў для беларусаў.
    – Будзе разгледжаная магчымасць дапамогі беларускім добраахвотнікам, якія ваююць ва Украіне.
    – Італія падтрымае пункты па Беларусі ў выніковай рэзалюцыі Саміту НАТА. А таксама разглядзіць магчымасць узняцця беларускага пытання ў Еўрасаюзе і структурах ААН. У бліжэйшы час будзе разглядацца пытанне новых санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.
    – Дамовіліся пра супрацу па прыцягненні рэжыму да адказнасці ў двух напрамках: 1) злачынствы супраць чалавечнасці; 2) выкраданне ўкраінскіх дзяцей і іх вываз на тэрыторыю Беларусі. Будзем дабівацца расследавання праз міжнародныя суды. 
    Прафсаюзы Італіі працягнуць падтрымку беларускіх працоўных, а таксама будуць дабівацца ад ураду наступных крокаў згодна з рашэннем МАП аб выкарыстанні артыкула 33 у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
    – Дамовіліся на працяг праектаў па рэабілітацыі дзяцей рэпрэсаваных, а таксама далучэнне беларускіх дзеячаў культуры да праграмаў абмену і стажыровак.
    – Італія будзе ўздымаць пытанне Беларусі падчас свайго старшынства ў Вялікай сямёрцы (G7), якое пачынаецца 1 студзеня 2024 года.

    Апошнія навіны