• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падчас візіту ў Рым Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мелоні

    07 ліпеня, 2023

    Сустрэча адбылася ў Палаца Кіджы, які з’яўляецца афіцыйнай рэзідэнцыяй італьянскай прэм’ер-міністаркі. Святлана Ціханоўская падзякавала Італіі за падтрымку рэпрэсаваных і выдачу візаў. Падчас перамоваў абмеркавалі стратэгію па вызваленні палітычных вязняў, абароне беларускай незалежнасці і ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі. Прэм’ерка запэўніла Ціханоўскую ў поўнай падтрымцы беларускага дэмакратычнага руху, Італія раздзяляе рэжым і беларусаў.  

    Абмеркавалі механізм прыцягнення рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці і выкраданне ўкраінскіх дзяцей. Беларуская лідарка адзначыла, што надзвычай важна, каб Беларусь была згаданая ў дыскусіях падчас Саміту НАТА і ў выніковай дэкларацыі.

    «Гэта была важная сустрэча. Лідарка Італіі ўздыме пытанне Беларусі на міжнароднай арэне. Я бачу яе рашучасць, бачу, што яна выдатна разумее нашую сітуацыю, і гатовая дапамагаць не толькі на словах, але і на справах. Сёння мы займелі яшчэ адзін моцны голас у падтрымку свабоднай і незалежнай Беларусі», – заявіла Святлана Ціханоўская.


    Фота: Italian Government Presidency of the Council of Ministers
    Апошнія навіны