• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падчас візіту ў Страсбург Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ПАРЕ Ціні Коксам

    21 чэрвеня, 2023

    Святлана Ціханоўская падзякавала за прыняцце ПАРЕ рэзалюцыі па праблемах беларусаў у выгнанні. Паводле Ціханоўскай, гэтая рэзалюцыя можа спрасціць жыццё дзясяткам тысячаў людзей, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі з візамі, відамі на жыхарства, адкрыццём банкаўскіх рахункаў, доступам да аховы здароўя і рынку працы.

    Абмеркавалі фармалізацыю ўдзелу беларускіх палітычных групаў і партыяў у працы ПАРЕ, каб яны атрымалі статус назіральнікаў ці спецзапрошаных, і маглі браць удзел у працы розных камітэтаў.

    Святлана Ціханоўская заклікала ўсяляк супрацьдзейнічаць размяшчэнню ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі, патрабаваць вываду расійскіх войскаў. Яны абмеркавалі магчымыя крокі ў гэтым напрамку. Таксама абмеркавалі прыцягненне рэжыму да адказнасці праз Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН, а таксама інструменты ўніверсальнай юрысдыкцыі. 

    Апошнія навіны