• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская ўручыла дзевяць медалёў «Гонар і годнасць» блізкім загінулых ва Украіне беларускіх ваяроў

    14 чэрвеня, 2023

    Некалькі медалёў перададзеныя ў Полк Каліноўскага паплечнікам загінулых.

    «Сёння я маю гонар уручыць ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета медалí «Гонар і годнасць» тым, хто выключным чынам праявіў сябе ў служэнні Беларусі.

    Гэта людзі, якія ў найцяжэйшы за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі час сваёй самаахвярнасцю ўратавалі гонар і годнасць нашага народа.

    Рашуча стаўшы на бок дабра, яны на ўвесь свет заявілі: беларусы ёсць, заўжды будуць, і хутка настане дзень, калі яны будуць свабодныя.

    Ушаноўваючы герояў, мы абавязаныя памятаць пра іхнія сем’і.

    Давайце зробім усё магчымае, каб ахвяры, прынесеныя нашымі героямі, былі не дарэмныя, і каб наша будучая Перамога стала для іх найвышэйшай узнагародай», – адзначыла ў прамове Святлана Ціханоўская.

    У цырымоніі, якая адбылася ў Бальнай залі Палаца Патоцкіх Варшаўскага ўніверсітэта, прынялі ўдзел намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык.

    Апошнія навіны