• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Мы маем канкрэтныя планы і абяцанне падтрымкі». Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ерам Ірландыі Леа Варадкарам

    04 мая, 2023

    Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская падзякавала прэм’еру за падтрымку ў Радзе Еўропы: падчас старшынства Ірландыі была ініцыяваная кантактная група па Беларусі.

    Лідары абмеркавалі апошнія прысуды Пратасевічу і Пуцілу, крытычную сітуацыю з Віктарам Бабарыкам і іншымі палітвязнямі. Таксама абмеркавалі магчымасць запуску праграмы па рэабілітацыі былых палітвязняў і іх сем'яў.

    Прэм’ер распавёў пра праекты, якія Ірландыя ўжо падтрымлівае ў Беларусі: гэта незалежныя медыя, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы. Ірландыя працягне гэтую падтрымку.

    «Гэта не першая нашая сустрэча з прэм'ерам Варадкарам, і магу з упэўненасцю сказаць, што для Ірландыі Беларусь была і застаецца міжнародным прыярытэтам. Я вельмі задаволеная, што гэты візіт у Ірландыю меў практычны, а не сімвалічны характар, мы маем канкрэтныя планы і абяцанне падтрымкі», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

    Апошнія навіны