• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – беларускім журналістам: «Вы не кінулі сваю справу і кожны дзень працягваеце працаваць для беларусаў у краіне»

    03 мая, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Дарагія журналісты, рэдактары і блогеры, сёння, у Сусветны дзень свабоды прэсы, я хачу падзякаваць кожнаму і кожнай з вас за тую працу, якую вы робіце і ўдзень, і ўначы. Рабілі ў Беларусі і працягваеце рабіць за яе межамі. Вы не кінулі сваю справу і кожны дзень працягваеце працаваць для беларусаў у краіне: асвятляеце іх праблемы і расказваеце праўдзівыя навіны. Дзякуй вам за гэта!

    Сёння «суд» вынес прысуд па справе NEXTA. І я радая, што Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік, якіх завочна асудзілі да 20 і 19 гадоў, знаходзяцца ў бяспецы. Але цяпер у беларускіх турмах знаходзяцца як мінімум 33 журналісткі і журналісты. Сярод якіх Марына Золатава, Людміла Чэкіна, Кацярына Андрэева, Ягор Марціновіч, Анджэй Пачобут. Усе яны там толькі за тое, што прытрымліваліся сваіх прынцыпаў і добра рабілі сваю працу. Застаючыся ў краіне, яны цудоўна разумелі, на што ідуць і чым ахвяруюць.

    А нашая з вамі задача – працягваць іх справу і быць іх галасамі. Я веру, што настане той дзень, калі незалежныя СМІ зноў вернуцца ў Беларусь. І зараз кожны з нас павінен рабіць усё магчымае, каб наблізіць гэты дзень».

    Апошнія навіны