Святлана Ціханоўская: «Дарагія мае, вы, напэўна, ведаеце, што Машы, як і тысячам палітвязняў, амаль не перадаюць лісты. Але сёння я прашу кожнага і кожную з вас, хто глядзіць гэтае відэа, напісаць нашай Машы. Калі не ведаеце, што пісаць – раскажыце ёй пра сваё жыццё, пра тое, што адбываецца вакол вас, унутры краіны і за мяжой. Пішыце, нават калі вам здаецца, што гэта не самыя цікавыя для Машы рэчы. Я ведаю, што яна будзе радая любому паведамленню – і абавязкова адкажа на кожны ліст».
Адрас для лістоў: ВК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3