• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла ў Кембрыджскім універсітэце

    07 сакавіка, 2023

    Святлана Ціханоўская прыбыла ў Кембрыдж па запрашэнні Cambridge Union, найстарэйшай дыскусійнай супольнасці ў свеце. У Cambridge Union раней выступалі Уінстан Чэрчыль, Маргарэт Тэтчэр, давалі лекцыі прэзідэнты ЗША Тэадор Рузвельт, Рональд Рэйган, а таксама лідар Тыбета Далай Лама. Гэты выступ мае знакавае сімвалічнае значэнне, гэта знак прызнання і павагі беларускаму народу.

    У сваім выступе Ціханоўская звярнулася да студэнтаў Кембрыджскага ўніверсітэта і расказала ім пра сітуацыю ў Беларусі і рэпрэсіі, узгадала апошнія прысуды і таксама прапанавала адказаць на пытанні, з якімі сутыкаецца часам сама. Гэта звязана, напрыклад, з такімі тэмамі як:

    • ці паслабленне санкцыяў дапаможа вызваліць палітвязняў, 
    • ці ўспрымаць Лукашэнку як удзельніка вайны гэтаксама як і Пуціна, 
    • як украінцам успрымаць беларусаў, як агрэсараў ці як паплечнікаў у барацьбе, 
    • гвалтоўны ці негвалтоўны супраціў, 
    • што рабіць з людзьмі, якія зараз падтрымліваюць Лукашэнку і працуюць на рэжым?

    Святлана Ціханоўская сказала, што ў яе ёсць адказы на гэтыя пытанні, але кожнае з іх вельмі складанае, мае і плюсы, і мінусы, і прадставіла таксама сваю пазіцыю. 

    Пасля адбылася дыскусія з удзелам студэнтаў і чальцоў Кембрыджскага саюза, дзе яны падзяліліся сваімі думкамі наконт развіцця сітуацыі ў Беларусі, як дапамагчы беларускім палітвязням, а таксама як захаваць беларускую незалежнасць. 

    Выступ Святланы Ціханоўская на ангельскай мове – па спасылцы

    Апошнія навіны