Па запрашэнні спікера Сената Польшчы Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета возьмуць удзел у слуханнях Сената, дзе беларуская лідарка выступіць са зваротам. Таксама ў гэты дзень Сенат плануе прыняць рэзалюцыю па Беларусі.
Акрамя таго, у Варшаве запланаваныя сустрэчы Святланы Ціханоўскай са спікерам Сената, асобнымі сенатарамі, прадстаўнікамі беларускай экспертнай супольнасці, ByPol, а таксама інтэрв’ю польскім CМІ.