• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская прыехала ў Чэхію вырашаць пытанні міграцыі і адукацыі для беларусаў

    10 мая, 2022

    У Чэхіі пачалі распрацоўваць закон, які можа зрабіць міграцыю беларусаў у гэтую краіну немагчымай. Таму Святлана Ціханоўская сёння пачала тэрміновы працоўны візіт у Чэхію, каб сустрэцца з прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам, міністрамі ўнутраных і знешніх спраў, сенатам, міністрам адукацыі.

    Усе гэтыя сустрэчы патрэбныя, каб пераканаць іх падтрымліваць беларусаў далей, падзяляць рэжым і народ Беларусі і не дыскрымінаваць людзей, якія ўжо два гады супрацьстаяць двум дыктатарам, якія распачалі вайну ва Украіне.

    11 траўня а 19:30 Святлана Ціханоўская запрашае беларусаў Чэхіі на сустрэчу, якая пройдзе па адрасе: Прага, Klementinum. Прыходзьце на сустрэчу, каб паказаць колькі нас: беларусаў, якія супраць рэжыму.

    Апошнія навіны