На развітанні з Мадлен Олбрайт Святлана Ціханоўская паразмаўляла з экс-прэзідэнтам Білам Клінтанам і яго жонкай 67-й дзяржсакратаркай Хілары Клінтан.
Ціханоўская нагадала, што Клінтан – адзіны прэзідэнт ЗША, які быў у Беларусі, прычым падчас свайго візіту ён наведаў Курапаты. Святлана Ціханоўская дадала, што беларусы добра гэта памятаюць і не забываюцца.