Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху:
#непадпарадкаванне
- Партызаны групоўкі «Буслы ляцяць» паспяхова правялі акцыі ў Смаленскай і Бранскіх абласцях (РФ), знішчыўшы некалькі рэлейных шафаў СЦБ і прылады сігналізацыі, тым самым перашкодзіўшы чыгуначным перавозкам пуцінскіх войскаў.
- Байцы батальёна Кастуся Каліноўскага ўвесь тыдзень гераічна абараняюць Украіну, а навабранцы праходзілі інтэнсіўныя трэніроўкі па спецпадрыхтоўцы.
- Саюз маці заклікаў усіх жанчын аб'яднацца разам і выканаць Велікодную малітву за мір.
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Беларускі дапамагаюць жанчынам, якія сутыкнуліся з сексуальным гвалтам падчас вайны, і збіраюць сродкі на іх рэабілітацыю. Толькі за адзін тыдзень збор перавысіў больш за 35 тысячаў еўра.
- Працоўная група Офіса Ціханоўскай, НАК і ЦБС дабілася прыняцця закона ў Польшчы аб спрошчанай легалізацыі беларусаў, зараз яны змогуць атрымаць ВНЖ па гуманітарных прычынах на тры гады.
- Фонд BYSOL адправіў за тыдзень 4 пікапы для абароны Украіны, а таксама закупіў абарончыя тактычныя акуляры для байцоў і медыкаменты.
- Фонд «Дыялог» адкрыў у Беластоку дом для ўкраінскіх уцекачоў, куды днямі ўжо пераехалі некалькі жанчынаў з дзецьмі. Фонд «Страна для жизни» таксама адкрыў бясплатны шэлтар у Варшаве.
- Беларусы разам з украінцамі стварылі сайт дапамогі для тых, хто збег ад вайны. Актуальная інфармацыя пра ініцыятывы падтрымкі, легалізацыю ў краінах ЕС і працаўладкаванне/навучанне пастаянна абнаўляецца і дапаўняецца.
- Беларусы і ўкраінцы Германіі правялі акцыю перад расійскай амбасадай у знак салідарнасці з Украінай. Яшчэ адна акцыя каля расійскага пасольства адбылася ў Тэль-Авіве. Некалькі акцый на гэтым тыдні таксама правялі беларусы Польшчы і Англіі.
#інфармацыйныфронт
- Выйшаў 7 выпуск газеты «Беларусский Вестник», прысвечаны адказам на самыя распаўсюджаныя пытанні пра вайну ва Украіне.
- Беларускі святар Аляксандр Кухта распавёў пра сваю працы валанцёрам на ўкраінска-польскай мяжы.
- Хрысціяне выступаюць супраць вайны, адзін з іх – беларускі пастар Тарас Цялькоўскі. На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён распавёў пра тое, чаму зараз не варта адмоўчвацца.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.
#BelarusWithUkraine