21 студзеня, пятніца, 14:00 па Мінску
«Рэферэндум», які пройдзе 27 лютага — гэта злачынства. Беларусаў спрабуюць падмануць і замест галасавання за рэальныя перамены сфальсіфікаваць народную падтрымку рэжыма.
Таму дэмакратычныя сілы аб'ядноўваюць намаганні, каб супрацьстаяць беззаконню. Удзельнікі прэс-канферэнцыі прадставяць стратэгію і план дзеянняў падчас «рэферэндуму», раскажуць, што значыць для беларусаў «канстытуцыйная рэформа» паводле сцэнара Лукашэнкі, і адкажуць на пытанні журналістаў.
Спікеры:
- Святлана Ціханоўская, лідарка, абраная беларускім народам
- Павел Латушка, Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва
- Вольга Кавалькова, Каардынацыйная рада
- Аляксандр Дабравольскі, дарадца Святланы Ціханоўскай
- Лена Жываглод, супольнасць *Честные люди
- Павел Лібер, платформа «Голас»
- Павел Марыніч, ініцыятыва «Зубр»
Прайдзіце папярэдняе апытанне пра «рэферэндум». Для гэтага перайдзіце па спасылцы ў бот «Голасу» (Telegram ці Viber)
Гэта ананімна і бяспечна. Калі апытанне не запускаецца, увядзіце каманду /референдум
Даведайцеся больш і сачыце за апошнімі навінамі на сайце кампаніі: https://xx2022.org/