Сутнасць праекту ў тым, каб стварыць і падтрымаць разнастайныя адукацыйныя праекты, разлічаныя найперш на беларускіх дзяцей, якія былі вымушаныя разам з бацькамі з’ехаць з Беларусі.
Старт праекту чакаецца ўжо гэтаю вясной. Прадстаўніца Святланы Ціханоўскай у пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова распавяла «Белсату», як ідзе падрыхтоўка і хто зможа паўдзельнічаць у навучанні маленькіх беларусаў.
«Цяпер дзеці вучацца ў розных краінах. Хто ў Польшчы, хто ў Нямеччыне, хто ва Украіне, і так далей. Праект будзе мець онлайнавую і офлайнавую частку. Што датычыць офлайну, то гэта будзе для дзяцей у эміграцыі. А онлайнавая платформа будзе аб’ядноўваць вучняў з іхнымі аднагодкамі на радзіме», – адзначыла Таццяна.
Прачытаць падрабязней можна тут.