Ціханоўская: «Адам Мальдзіс – легенда. Усё жыццё ён прысвяціў таму, каштоўнасць чаго мільёны беларусаў адкрылі для сябе ў 2020-м, – гістарычнай памяці нашай нацыі. Ён працаваў, каб паказаць: беларуская культура вельмі багатая і мае вельмі глыбокія карані.
Адам Мальдзіс быў ініцыятарам і першым дырэктарам Скарынаўскага цэнтру, дзе аб’яднаў шматлікіх беларускіх даследчыкаў і адукатараў. Несумненна, у новай Беларусі гэтая ўстанова, зачыненная з-за рэжыму, адновіць сваю працу. А мы, беларусы, працягнем справу, пачатую Адамам Малдьдзісам, бо гэта справа нашай агульнай годнасці.
Светлая памяць выдатнаму даследчыку і творцу. Шчырыя спачуванні родным і блізкім».