«Я запісваю гэтае відэа да абвяшчэння так званага «прысуду» Сяргею. Я ўяўляю, якая там будзе лічба – і вельмі складана будзе псіхалагічна яе прыняць. Але, з іншага боку, год, дваццаць, сто гадоў – гэта ненармальна. Гэта незаконна і гэта не тое, з чым можна мірыцца.
Таму каментуючы яго так званы «прысуд», я буду задаваць сабе толькі адно пытанне: што я буду рабіць з гэтай навіной? А я буду працягваць бараніць чалавека, якога кахаю і які стаў лідарам для мільёнаў беларусаў. Я буду спрабаваць рабіць нешта вельмі складанае, магчыма, немагчымае, каб наблізіць той момант, калі мы з ім убачымся ў новай Беларусі. Я буду працягваць дасылаць яму паштоўкі і малюнкі дзяцей, каб, калі мы сустрэнемся, зрабіць з гэтага памятны альбом.
І ўсё, што я раблю, я раблю дзеля гэтага моманту. Такі персанальны момант ёсць у кожнага чалавека. Засталося вырашыць, што кожны гатовы зрабіць, каб хутчэй здзейсніць нашу мару».