У рамках падрыхтоўкі да саміта Усходняга партнёрства (УП), што мае адбыцца 15 снежня, Валер Кавалеўскі ўзяў удзел у абмеркаванні перспыктыў развіцця ініцыятывы і месцы Беларусі ў ёй – сёння і ў будучым.
У дыскусіі, арганізаванай дэпутатам Еўрапарламента Петрасам Аўштравічусам, узялі ўдзел кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў і дыпламатычных прадстаўніцтваў Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны, а таксама прадстаўніца грамадзянскай супольнасці Азербайджана. Акрамя таго, да абмеркавання далучыліся шэраг еўрапарламентароў з Літвы, Польшчы і Румыніі.
Цягам дыскусіі былі падкрэсленыя наступныя пазіцыі, што да ўдзелу Беларусі ў УП:
– Прынцып «Лукашэнка сыходзіць, Беларусь застаецца» датычна заявы рэжыму аб прыпыненні ўдзелу ў ініцыяыве насуперак нацыянальным інтарэсам.
– Палітычныя сілы і грамадзянская супольнасць возмуць паўнавартасны ўдзел у дзейнасці УП па рэалізацыі флагманскіх праектаў, што будуць садзейнічаць надыходу дэмакратыі ў Беларусі.
– Заклік да ЕС захаваць правілы выдачы і зніжаныя цэны візаў для беларусаў, нягледзячы на незаконны выхад рэжыму з пагаднення аб рэадмісіі.
– ЕС павінен падтрымаць грамадзянскую супольнасць і медыя Беларусі і запрашаць палітычных лідэраў да ўдзелу ў распрацоўцы палітыкі ЕС па Беларусі.
На працягу наступнага тыдня Святлана Ціханоўская, яе міжнародная каманда і каманда дэмакратычных сіл возьмуць удзел у серыі мерыпрыемстваў, прысвечаных Усходняму партнёрству, у тым ліку, у Брусэлі.