• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У дэмакратычных сіл ёсць альтэрнатыва, як выратаваць эканоміку Беларусі ад таго, што з ёй зрабіў рэжым

    15 кастрычніка, 2021

    Сёння прадстаўнік па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч разам з сузаснавальніцай стартап-хаба Imaguru Таццянай Марыніч і акадэмічнай дырэктаркай BEROC Кацярынай Барнуковай абмеркаваў будучыню эканомікі Беларусі.

    Вось асноўныя тэзісы:

    1. Рэжым разбурыў давер бізнесу дзяржаве

    Структурныя праблемы апошніх 10 гадоў нікуды не дзеліся. За гэты час ВУП суседніх краінаў, у тым ліку  Літвы і Польшчы, вырас на 30-50%, Беларусі – толькі на 10%. Зараз падарваны давер да дзяржавы: ні насельніцтва, ні бізнес не вераць ёй і не глядзяць у будучыню з надзеяй.

    Мы ведаем, што больш за 20 тысяч IT-спецыялістаў за мінулы год з'ехалі з Беларусі. Даследаванне, якое было праведзенае ў верасні гэтага года, паказала, што ўжо 58% усіх заснавальнікаў стартапаў пакінулі краіну.

    Павышэнне падаткаў кажа пра тое, што эпоха лібералізацыі да прыватнага сектара скончылася і пачынаецца не самая спрыяльная для бізнесу эпоха. Калі бізнес сутыкаецца з новымі падаткамі, ён робіць адно з двух: або перакладае кошт падаткаў на спажыўцоў (гэта значыць, цэны вырастуць), або зачыняецца.

    2. Эканоміка часова расце з-за павышэння коштаў на экспарт, але ў параўнанні з іншымі краінамі Беларусь губляе час на развіццё

    Эканоміка вырасла на 3% у гадавым выяўленні. Гэта забяспечана экспартным бумам – падвышаным знешнім попытам на тавары і паслугі беларускіх прадпрыемстваў. Па выніках васьмі месяцаў гэтага года экспарт вырас больш чым на 30%. Рост адбыўся не за кошт таго, што беларусы пачалі больш прадаваць, а за кошт павышэння коштаў на вырабленыя ў Беларусі тавары, асабліва на сыравінных рынках. Аднак унутраны попыт працягвае скарачацца. Акрамя таго, санкцыі, якія запрацуюць зімой-вясной, звядуць экспартны бум да нуля, а то і адправяць у мінус.

    У сярэднім па прагнозах Сусветнага банка, за 2021-2023 гады эканоміка Беларусі вырасце на 0,6%. Для параўнання польская эканоміка за гэты час вырасце на 14% за гэты перыяд.

    3. У дэмсіл ёсць бачанне і інструменты, як вывесці эканоміку з крызісу, у які яе апускае рэжым

    Пасля змены ўлады трэба правесці амністыю капіталу для малога і сярэдняга бізнесу (і не караць за нявыплату падаткаў пры рэжыме – гэта папулярны артыкул для ціску на бізнес па палітычных прычынах), мараторый на праверкі на некалькі гадоў для малога і сярэдняга бізнесу, павялічыць прыток міжнародных інвестыцый (пра гэта ўжо ідуць перамовы), ствараць умовы для павелічэння працоўнай сілы (напрыклад, абнуліць падаткі для моладзі і пенсіянераў), задзейнічаць усю міжнародную дапамогу, якая ўжо прапанаваная Беларусі – як План дапамогі ЕС на 3 мільярды еўра.

    Поўнае відэа гутаркі таксама можна паглядзець тут.

    Апошнія навіны