«Мы гаворым пра перамовы праз пасярэднікаў. Гэта не такія перамовы, як у кіно, калі сядаюць за стол і ўсе пачынаюць абмяркоўваць. Для гэтага ёсць Германія, ёсць Аўстрыя. Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц пасля сустрэчы са Святланай Ціханоўскай званіў Пуціну па Беларусі. Мы пастаянна абменьваемся мэсэджамі. Зрэшты, май толькі пачынаецца. Да пачатку чэрвеня мы зразумеем, на чым стаім. Мы не чакаем, каб паразмаўляць з Лукашэнкам, мы ціснем на яго. І я хачу падкрэсліць, што ніякія перамовы не пачнуцца, пакуль у турмах знаходзяцца палітвязні».
Чытайце поўнае інтэрв’ю для Нашай Нівы тут.