• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі: «Я заклікаю Палату Прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі адмовіцца ад разгляду нелегітымных законапраектаў»

    01 красавіка, 2021

    Валер Кавалеўскі: «Новыя законапраекты – гэта перш за ўсё запозненая спроба ўзаконіць злачынствы рэжыму, якія працягваюцца ўжо шмат месяцаў. Я звяртаюся да чальцоў абедзвюх палат парламента і да ўсіх, хто мае дачыненне да працы над гэтымі законапраектамі, з заклікам падумаць аб наступствах прыняцця такога закона: Лукашэнка хоча зрабіць вас саўдзельнікамі сваіх злачынстваў, навязваючы пакрывальніцтва на заканадаўчым узроўні. Прапанаваныя законапраекты відавочна супярэчаць асноўным правам і свабодам, замацаваным у Канстытуцыі.

    Парламент, як прадстаўнічы орган беларускага народа, нават не паспрабаваў умяшацца і спыніць гвалт і беззаконне ў краіне пасля выбараў 9 жніўня. Сваім маўчаннем і пасіўнасцю парламентарыі ў абедзвюх палатах падтрымалі рэпрэсіі, якія працягваюць набіраць ход.

    Лукашэнка хоча перакласці на вас адказнасць за гэтыя злачынствы і навязаць вам свой страх, але гэта яму няма куды адступаць. Мы з вамі ведаем, у яго няма будучыні. Прыняцце гэтых законапраектаў не зробіць легітымнымі ў вачах беларускага яго злачынствы. Гэтыя законы пазбавяць будучыні вас, пакладуць на вас цяжар адказнасці за ўсе рэпрэсіі ў краіне са жніўня 2020 года і вызначаць вашае месца ў гісторыі Беларусі.

    Я заклікаю Палату Прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі адмовіцца ад разгляду гэтых законапраектаў, не прымаць іх і надалей працаваць у інтарэсах дзяржавы. У інтарэсах дзяржавы, дзе крыніцай улады з'яўляецца народ».

    Апошнія навіны