• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дзень Волі, механізм ААН і тэлефанаванні са страйкамамі, прадстаўнікамі КР, каманды Бабарыкі і НАУ. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за тыдзень 22-27 сакавіка

    28 сакавіка, 2021

    – 25 і 27 сакавіка беларусы адзначылі Дзень Волі больш чым у 20 гарадах Беларусі, нягледзячы на рэпрэсіі і масавыя затрыманні. «Я захапляюся кожным, хто прыняў удзел у акцыях, выйшаў сам, вывесіў сцяг, арганізаваў акцыю са сваім дваром. Нашая барацьба працягваецца, і вясна толькі пачынаецца».

    – Валанцёры Офіса Святланы Ціханоўскай завершылі кампанію да Дня Волі «Горад наш». Вынікам сталі феерверкі, сцягі, сімвалы і графіці ў гарадах Беларусі.

    У Вільні Святлана Ціханоўская ўзначаліла святочнае шэсце з 300-метровым беларускім сцягам. Таксама яна сустрэлася з прэзідэнтам Наўседам.

    У больш чым 40 краінах прайшлі акцыі салідарнасці з Беларуссю. Дыяспары арганізавалі пікеты, шэсці, ланцугі салідарнасці, велапрабегі. Лідары ЗША і краін ЕС павіншавалі беларусаў са святам.

    – У Вільні прайшоў Форум Кастуся Каліноўскага з удзелам прэм'ера Літвы, Вярхоўнага прадстаўніка ЕС, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый. Спікеры ЕС, ЗША і АБСЕ падтрымалі ініцыятыву Ціханоўскай пра перамовы і запатрабавалі спынення гвалту і вызвалення палітвязняў.

    – Рада па правах Чалавека ААН і ЕС запускаюць спецыяльныя механізмы па зборы доказаў парушэнняў правоў чалавека і прыцягнення вінаватых да адказнасці:

    • Рада па правах чалавека ААН прыняла рэзалюцыю па Беларусі і запусціць механізм па расследаванні парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і прыцягнення вінаватых да адказнасці.
    • Вялікабрытанія, Германія, Данія і яшчэ 12 краін ЕС стварылі платформу для збору доказаў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Платформа не заменіць механізм ААН, але будзе працаваць у яго падтрымку.

    – Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесем Бяляцкім, правяла тэлефанаванні з прадстаўнікамі працоўнага руху, дваровых супольнасцяў, прадстаўнікамі Штаба Бабарыкі, Каардынацыйнай Рады і НАУ.

    – На віртуальнай сустрэчы з аб'яднаным стачкамам «Нафтана», БМЗ і «Гродна Азота» Ціханоўская выказала падтрымку працоўным, падзякавала дыяспары за падтрымку і заклікала беларусаў падтрымаць аб'яднаны стачкам. Актывістаў стачкі затрымліваюць за ўдзел у відэа, аказваюць моцны ціск і пераследуюць.

    – Ціханоўская выступіла перад дэпутатамі Еўрапарламента, сустрэлася з дзяржсакратаром Нарвегіі і паслом Іспаніі. Плануецца сустрэча з міністрам замежных спраў Іспаніі.

    – Спецпрадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык апублікаваў праект пастановы аб тым, як можна арганізаваць вылучэнне кандыдатаў на новых выбарах прэзідэнта Беларусі.

    – У інтэрв'ю National Public Radio (ЗША) і Politico (ЗША) Ціханоўская распавяла пра пратэсты ў нашай краіне, рэпрэсіі супраць мірных беларусаў і ініцыятыву аб перамовах.

    – Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі завершыў візіты ў Славенію і Сербію. Славенія падтрымала заклік да перамоваў. Раней афіцыйны Бялград далучыўся да дэкларацыі ЕС аб непрызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Цяпер Сербія і Офіс Ціханоўскай дамовіліся прадоўжыць кансультацыі.

    – Кавалеўскі звярнуўся да супрацоўнікаў сілавых структур: «Генералітэт разумее, што блізкі дзень, калі «Алмаз», САХР, Дэпартамент Аховы, ГУБАЗіК, «Альфа», АМАП, ССА, 3214 і іншыя – адмовяцца выконваць злачынны загад і выйдуць з падпарадкавання злачынцу» .

    Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя, Германія, Аўстрыя, Славенія падтрымалі заклік да перамоваў для вырашэння крызісу ў Беларусі.

    – Офіс Ціханоўскай працягвае кансультацыі з ПА АБСЕ і Радай Еўропы з нагоды арганізацыі перамоваў. Названыя 7 галоўных прычын, чаму міжнародная супольнасць падтрымлівае ідэю галасавання. У найбліжэйшы час Ціханоўскі абвесціць план дзеянняў для падрыхтоўкі да перамоваў.

    На фота: Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

    Не забывайцеся прагаласаваць на платформе «Голас»!

    Прамая спасылка на галасаванне ў Telegram: https://t.me/golosby_bot
    Прамая спасылка на галасаванне ў Viber: http://bit.ly/golos-vb

    Апошнія навіны