Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з прадстаўнікамі аб'яднанага страйкавага руху «Гродна Азота», «Нафтана» і БМЗ. Яны абмеркавалі развіццё стачак і незалежных прафсаюзаў, а таксама важнасць працягу падтрымкі працоўных.
Ціханоўская распавяла пра тое, што яе каманда правяла перамовы з міжнародным прафсаюзам працоўных IndustriAll і Міжнароднай арганізацыяй працы. IndustriAll гатовы дапамагчы фінансава страйкамам і незалежным прафсаюзам у Беларусі, а таксама выключыць «Белхімпрафсаюз» з IndustriAll. Акрамя таго, арганізацыі будуць ціснуць на кіраўніцтва беларускіх прадпрыемстваў, на якіх ушчамляюць правы працоўных.
Нягледзячы на рэпрэсіі і крымінальныя справы, працоўныя прадпрыемстваў працягваюць далучацца да стачкі – за мінулы месяц да забастоўкі далучыліся 9 чалавек. Незалежны прафсаюз БНП на «Гродна Азот» налічвае больш за 500 чалавек. Кіраўніцтва завода спрабуе ціснуць на гэтых людзей, пагражаючы звальненнямі.
Аб'яднаны стачкам «Нафтана», «Гродна Азота» і БМЗ заявіў, што плануе стварыць агульную платформу для мабілізацыі сіл усіх працоўных па ўсёй Беларусі. Святлана Ціханоўская адказала, што будзе падтрымліваць гэтую ініцыятыву і знаходзіцца ў пастаянным кантакце з яе актывам – каб дапамагчы са стварэннем унутраных структур і ўзмацніць ўсебаковы ціск на рэжым.