Сумесныя мерапрыемствы і кампаніі
Офіс Святланы Ціханоўскай адкрыты да сумеснай арганізацыі мерапрыемстваў. Магчымыя наступныя фарматы:
- удзел у аргкамітэтах буйных падзей: Канферэнцыі «Новая Беларусь», Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, сустрэчах супольнасцяў са Святланай Ціханоўскай і інш.;
- удзел Святланы Ціханоўскай і каманды Офіса ў мерапрыемствах партнёраў у якасці спікераў і экспертаў;
- сумесныя акцыі да памятных дат і інфармацыйныя кампаніі.
Калі вы хацелі б правесці мерапрыемства сумесна з Офісам Святланы Ціханоўскай, напішыце на пошту outreach@tsikhanouskaya.org і раскажыце падрабязней пра запланаваную падзею і яе арганізатараў.