• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Грамадская прастора пры Офісе Святланы Ціханоўскай у Варшаве

    Офіс Святланы Ціханоўскай у Варшаве прапануе да выкарыстання грамадскую прастору, дзе беларускія арганізацыі, ініцыятывы і звычайныя беларусы і беларускі могуць праводзіць свае мерапрыемствы.

    Хто можа карыстацца прасторай?

    Прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх дэмакратычных сіл,  арганізацый грамадзянскай супольнасці, ініцыятыў, дыяспары, медыя — і не толькі. Калі вы фізічная асоба — даследчык, аўтар, актывіст ці прадстаўнік іншай сферы — вы таксама можаце правесці ў прасторы сваё мерапрыемства.

    Якія магчымасці дае прастора?

    Для мерапрыемстваў прадастаўляюцца:

    • зала на 50 месцаў;
    • экран;
    • гукавое абсталяванне;
    • мікрафоны;
    • гасцявы Wi-Fi.

    Для міжнародных арганізацый магчыма суфінансаванне мерапрыемстваў. Умовы ўзгадняюцца індывідуальна.

    Як правесці мерапрыемства?

    Каб скарыстацца пляцоўкай, запоўніце форму заяўкі ніжэй. Раскажыце пра сваю арганізацыю, тэму і фармат мерапрыемства, пажаданую дату, колькасць удзельнікаў і тэхнічныя патрэбы. Калі звяртаецеся ўпершыню, пазначце двух партнёраў, якія могуць пацвердзіць вашу дзейнасць.

    Падавайце заяўку загадзя:

    • мінімум за 10 дзён да мерапрыемства;
    • за 21 дзень, калі звяртаецеся ўпершыню;
    • за 30 дзён, калі фармат патрабуе дадатковага ўзгаднення пытанняў бяспекі.

    Атрыманне заяўкі пацвердзяць на працягу двух працоўных дзён. Разгляд зойме ад 3 да 15 працоўных дзён.

    Пасля ўхвалення заяўкі каардынатар узгодніць з вамі дэталі, дашле правілы і пагадненне аб выкарыстанні пляцоўкі. Звярніце ўвагу: падача заяўкі сама па сабе не азначае, што дата забраніраваная.

    Як разглядаюцца заяўкі?

    Пры разглядзе ўлічваюцца:

    • гісторыя дзейнасці арганізацыі;
    • рэкамендацыі партнёраў;
    • адпаведнасць мерапрыемства магчымасцям пляцоўкі і патрабаванням бяспекі;
    • даступнасць абранай даты.

    Пляцоўка прызначаная перадусім для некамерцыйных мерапрыемстваў. Выключэнні ўзгадняюцца асобна.

    Прадастаўленне пляцоўкі не азначае, што Офіс падтрымлівае арганізатараў, спікераў або выказаныя падчас мерапрыемства пазіцыі.

    Як падаць заяўку?


    Па дадатковых пытаннях пішыце на prastora@tsikhanouskaya.org.