Сустрэча адбылася ў Дубліне падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці.
Бакі абмеркавалі становішча беларусаў у Арменіі і развіццё супрацоўніцтва на ўзроўні грамадзянскай супольнасці і парламентаў, і дамовіліся актывізаваць працу ў гэтых напрамках.
Святлана Ціханоўская падзякавала прэм’ер-міністру за тое, што Арменія не выдае беларускіх грамадзян на запыты рэжыму Лукашэнкі, а таксама — за запрашэнне на папярэдні саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці.
Святлана Ціханоўская:
«Я вельмі цаню падтрымку Арменіі і нашу гатоўнасць да дыялогу. Для нас важна развіваць супрацоўніцтва, падтрымліваць сувязі паміж нашымі народамі і разам шукаць магчымасці дапамагаць беларусам».
