• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Захаванне гістарычнай спадчыны і падтрымка супольнасці: прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай у Канцылярыі прэзідэнта Польшчы

    21 кастрычніка, 2026

    У Канцылярыі прэзідэнта Рэспублікі Польшча Дзяніс Кучынскі разам з намесніцай кіраўніка Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва, адказнай за польскі кірунак, Станіславай Гліннік сустрэўся з амбасадарам Себасцьянам Клецікам.

     

    Сустрэча стала працягам дыялогу з Канцылярыяй прэзідэнта Польшчы, у тым ліку — перамоваў Дзяніса Кучынскага і Паўла Латушкі з міністрам Марцінам Пшыдачам, якія адбыліся летам гэтага года.

    Кучынскі выказаў падзяку ад Ціханоўскай прэзідэнту Каралю Наўроцкаму за цвёрдую пазіцыю ў падтрымцы свабоднай і незалежнай Беларусі, а таксама за запрашэнне Святланы Ціханоўскай і дэмакратычных сілаў на ключавыя дзяржаўныя мерапрыемствы Польшчы.

    Падчас сустрэчы абмеркавалі:

    • Калядны прыём. Польскі бок пацвердзіў, што захавае традыцыю каляднага прыёму ў гонар беларусаў у рэзідэнцыі Бельведэр, пачатую пры прэзідэнце Анджэе Дудзе. Чарговая сустрэча адбудзецца на бліжэйшыя Каляды, што стане важным сімвалам салідарнасці.
    • Абмеркаваны супольныя праекты, у тым ліку — пераклады твораў Сяргея Пясецкага, спартыўныя ініцыятывы і фармаванне календара падзей, прысвечаных супольнай гісторыі.
    • Гістарычная памяць: Бакі падкрэслілі важнасць захавання спадчыны Рэчы Паспалітай і супольных герояў Беларусі, Польшчы і Літвы, якія аб’ядноўваюць нашы народы.
    • Беларуская дыяспара: Адзначана важнасць захавання добразычлівага стаўлення да беларусаў, якія працуюць і вучацца ў Польшчы ды з’яўляюцца актыўнай часткай польскага грамадства.

    Польшча застаецца адным з ключавых партнёраў дэмакратычных сілаў Беларусі, а развіццё беларуска-польскіх адносінаў — важным прыярытэтам міжнароднай дзейнасці Офіса Святланы Ціханоўскай.

    Апошнія навіны