20 кастрычніка ў Варшаве адбылася нефармальная сустрэча Святланы Ціханоўскай з амбасадаркамі Вялікабрытаніі, Канады, Фінляндыі, Люксембурга, Іспаніі і Швецыі.
Сустрэчу арганізавала амбасадарка Вялікабрытаніі Мелінда Сіманс. Яна стала працягам дыялогу, распачатага падчас сустрэчы з амбасадаркамі ў чэрвені гэтага года.
Падчас сустрэчы абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, вызваленне і падтрымку палітвязняў, працу Міжнароднага гуманітарнага фонду, а таксама далейшую падтрымку беларускіх журналістаў, праваабаронцаў, рэпрэсаваных і палітвязняў. Асобную ўвагу надалі праблемам беларусаў у выгнанні, у тым ліку пытанням дакументаў, міжнароднай супрацы і падтрымцы беларускіх ініцыятыў. Сярод іншага, Ціханоўская распавяла пра Акадэмію жаночага палітычнага лідэрства, пры ўдзеле Офісу Свяланы Ціханоўскай.
Святлана Ціханоўская падзякавала амбасадаркам за салідарнасць, асабістую ўвагу да Беларусі і канкрэтную дапамогу беларусам.
